Select your language

5 сакавіка 2018 года на 3 курсе спецыяльнасці «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» адбыўся конкурс прэзентацый «Trends, Problems and Challenges in the Hospitality Industry», які быў арганізаваны выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. Ф. Дрозд, А. Ф. Курачак , Д. І. Данілевіч. Экспертам на мерапрыемстве выступіла старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму Вікторыя Міхайлаўна Дзядок. Вікторыя Міхайлаўна выкладае дысцыпліну "Менеджмент індустрыі гасціннасці» студэнтам 3 курса і валодае вялікім вопытам работы ў індустрыі гасціннасці. У ходзе мерапрыемства былі асветлены сучасныя тэндэнцыі і напрамкі развіцця індустрыі гасціннасці, а таксама закрануты пытанні, якія тычацца развіцця індустрыі гасціннасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Лепшымі прэзентацыямі сталі:

  • «Effective Management in the Hospitality Industry» (В. Фінаева, Д. Глазкова);
  • «The Main Responsibilities of a Hotel Manager» (А. Вадхвані, А. Галенка);
  • «Six sigma» (С. Жывалкоўская).

Пасля кожнага выступу студэнтам задаваліся пытанні па тэматыцы іх прэзентацый, а па найбольш актуальных пытаннях была праведзена дыскусія. Прысутнасць эксперта з'явілася станоўчым фактарам, якія ўплывае на матывацыю студэнтаў для найбольш дэталёвага вывучэння дадзенай дысцыпліны ў рамках курса.

Варта адзначыць, што мерапрыемствы такога роду спрыяюць інтэграванню замежнай мовы ў вывучэнне дысцыплін спецыяльнасці, дазваляюць не толькі палепшыць навыкі валодання прафесійнай лексікай замежнай мовы, але і пашырыць кругагляд студэнтаў у вывучэнні індустрыі гасціннасці. Больш за тое, яны дапамагаюць студэнтам пераймаць вопыт і веды сваіх калегаў, што ў далейшым садзейнічае генераванню ідэй па ўдасканаленні індустрыі гасціннасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Д. Глазкова, В. Фінаева, студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"