Select your language

Запрашаем вас на прэзентацыю фотавыставы «Падарожжа па Франкафоніі», якая адбудзецца 12 сакавіка 2018 г. у 16.00 у Французскай медыятэцы (вул. Гікала, 4, тэл: 211 36 71).

Фларыян Карубі, добраахвотнік ЮНЕСКА ў Беларусі, будзе выступаць на французскай мове і прадставіць фотавыставу «Падарожжа па Франкафоніі», прысвечаную традыцыям розных франкамоўных народаў.

Гэтая тэматычная выстава прадстаўлена ў візавай зале пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Будзем рады бачыць вас на мерапрыемстве!