Чарговае пасяджэнне дыскусійнага клуба Debate on FIRe кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў (кіраўнік – магістр міжкультурнай камунікацыі, старшы выкладчык Святлана Уладзіміраўна Салаўёва) было прысвечана абмеркаванню ролі алімпійскага руху ў жыцці сучаснага грамадства. У ходзе пасяджэння студэнты змаглі праверыць свае веды ў гэтай галіне на аснове віктарыны, якая ўключала пытанні пра гісторыю Алімпійскіх гульняў, а таксама пра ўдзел ў іх Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага пры гэтым была ўдзелена абмеркаванню персаналій беларускага спорту.
Радуе той факт, што студэнты ФМА актыўна цікавяцца міжнароднымі спартыўнымі падзеямі. Гэта дазволіла зрабіць дыскусію змястоўнай і цікавай. У другой частцы мерапрыемства ўдзельнікі змаглі паспрабаваць свае сілы ў пабудове аргументацыі і контраргументацыі на аснове спартыўнай тэматыкі. Сярод найбольш яркіх момантаў пасяджэння варта вылучыць даклад студэнткі 2-га курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Таццяны Шэлепень пра асобу паралімпійскага чэмпіёна, плыўца Ігара Бокія. «Мы ўвесь час скардзімся ў дачыненні да тых складанасцяў і перашкод, якія мяшаюць нам стаць паспяховымі людзьмі. Аднак прыклад Ігара Бокія наглядна дэманструе, што чалавеку многае пад сілу, калі ў яго ёсць належная матывацыя», – сказала на заканчэнне студэнтка.
Таксама нельга не адзначыць уклад такіх вопытных удзельнікаў, як Аліна Васільчанка і Паліна Вярыга (2 курс, спецыяльнасць "Міжнароднае права"). У дыскусіі актыўна сябе праявілі і першакурснікі-прававеды: Уладзіслаў Бурак, Іван Урэцкі, Аляксандр Янкоўскі, Лізавета Якімовіч і Ксенія Кавалёва. Застаецца пажадаць, каб у далейшым іх імкненне да развіцця культуры палемічнай прамовы на замежнай мове няўхільна ўзрастала, так як валоданне мастацтвам палемікі надзвычай важна для спецыялістаў міжнароднага профілю.
Кіраўніцтва дыскусійнага клуба выказвае асаблівую падзяку ганароваму госцю мерапрыемства – старэйшаму выкладчыку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, магістру філалагічных навук Таццяне Іванаўне Макарэвіч за жывы ўдзел у абмеркаванні пытанняў пасяджэння і кампетэнтнае меркаванне адносна перспектыў развіцця алімпійскага руху.
{gallery}2018/2018_03_12{/gallery}