У Беларускім дзяржаўным універсітэце падведзены вынікі конкурсу «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДУ» за 2017 год. Былі вызначаны ўладальнікі прэмій у чатырох намінацыях.
У намінацыі «Уклад СНДЛ ва ўдасканаленне навучальнага працэсу» пераможцам названа СНДЛ «Эканаміст-міжнароднік». Кіраўнік — кандыдат эканамічных навук, старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін ФМА Кацярына Сталярова.
У катэгорыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» у ліку лепшых выкладчык кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін, кіраўнік СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме» Наталля Барысенка-Клепач.
Таксама адзначана найлепшая станоўчая дынаміка за апошнія тры гады ў СНДЛ "Тэорыя і практыка мытнай справы і знешнеэканамічнай дзейнасці», якую ўзначальвае дацэнт кафедры мытнай справы ФМА Уладзімір Ляхаўскі.
Віншуем навуковых кіраўнікоў і членаў СНДЛ і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!