Да ўвагі студэнтаў ФМА, якія зарэгістраваліся ў якасці валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў 2019 г.
13 сакавіка 2018 г. будзе праходзіць сумоўе з кандыдатамі ў валанцёры з ліку студэнтаў ФМА.
Для ўдзелу ў сумоўі запрашаем з 9.00 да 18.00 у каб. 115 корпуса геаграфічнага факультэта БДУ (вул. Ленінградская, 16, чытальная зала бібліятэкі).
Калі ў некага па ўважлівых прычынах не атрымліваецца з'явіцца ў гэты дзень, выдзелены спецыяльна для студэнтаў ФМА, можна (але непажадана!) прайсці сумоўе 12, 14, 15, 16 сакавіка па тым жа адрасе (гэта дні сумоўя са студэнтамі іншых факультэтаў БДУ).