Select your language

Марозным ранкам 27 лютага замежныя студэнты БДУ наведалі унітарнае прадпрыемства «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь». Падчас экскурсіі студэнты пазнаёміліся з гісторыяй напою Coca-Cola, з прадукцыяй, якая вырабляецца і рэалізуецца унітарным прадпрыемствам «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь», а таксама з праектамі па рэалізацыі прадпрыемствам прынцыпаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Магчымасць паназіраць за працэсам вытворчасці напояў выклікала асаблівую цікавасць у студэнтаў. Складаны тэхналагічны працэс вырабу прадукцыі Coca-Cola ўключае ў сябе мноства этапаў, у прыватнасці, унікальную сістэму ачысткі вады, падрыхтоўка сіропу, разліў напою. Пасля экскурсіі студэнты прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне і атрымалі плюшавых мішак ў якасці памятных сувеніраў ад Coca-Cola.

Выказваем сваю падзяку кампаніі Coca-Cola і, у прыватнасці, нашаму экскурсаводу за цікавую і пазнавальную экскурсію! 

{gallery}2018/2018_02_27{/gallery}