Select your language

У 2018 г. запланавана правядзенне Конкурсу маладых экспертаў-міжнароднікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Конкурс праводзіцца Інстытутам Еўропы Расійскай акадэміі навук пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і пад эгідай Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы.
У рамках праекта маладыя даследчыкі з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (палітолагі, эканамісты, сацыёлагі, гісторыкі, філосафы) ва ўзросце да 35 гадоў атрымаюць магчымасць прадставіць навуковыя артыкулы, рэзюмэ сваіх курсавых і выпускных кваліфікацыйных работ, прысвечаныя даследаванням Саюзнай дзяржавы, беларуска-расійскіх адносін і інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы з удзелам нашых дзяржаў. Фіналісты будуць запрошаныя на летнюю школу ў Інстытуце Еўропы РАН у Маскве ў ліпені 2018 г. Пераможцы будуць узнагароджаны падзякай Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, а таксама каштоўнымі прызамі.

У Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД пададзена заяўка аб правядзенні у 2019 годзе разам з беларускімі партнёрамі наступнага этапу праекта — Конкурсу маладых вучоных- міжнароднікаў СНД на атрыманне прэміі імя A. A. Грамыка (прымеркаваны да 110-годдзя выдатнага дыпламата XX ст.).

ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе