23 лютага 2018 г. на геаграфічным факультэце БДУ адбылася сустрэча студэнтаў-мытнікаў з прадстаўнікамі мытні «Мінск-2».
У рамках акцыі выступалі начальнік мытні "Мінск-2" А. В. Міхалькевіч, начальнік аддзела кіналагічнай службы мытні А. В. Фядзяеў, адбылася прэзентацыя работы кіналагічнай службы мытні. Студэнты даведаліся аб выніках і асноўных напрамках дзейнасці дадзенай структуры, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з мытнай практыкі. Таксама кінолагі распавялі аб папярэднім адборы «чатырохногіх» для службы і іх наступнай дрэсіроўцы. Прадэманстравалі навыкі службовых сабак у пошуку прадметаў і ўзровень дрэсіроўкі.
{gallery}2018/2018_02_23{/gallery}