10 і 11 лютага 2018 г. у г. Мінску адбыўся матч першага круга Сусветнай групы Кубка Федэрацыі па тэнісе паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская тэнісная федэрацыя» выказвае ўдзячнасць універсітэту за супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі і правядзення матчу і дзякуе студэнтам нашага факультэта за дапамогу ў правядзенні матчу на высокім арганізацыйным узроўні:
- Доўнар Вікторыі Юр'еўне (спецыяльнасць "Міжнароднае права", 3 курс);
- Палудзеткінай Маргарыце Віктараўне (спецыяльнасць "Міжнароднае права", 3 курс);
- Скараходавай Дар'і Іванаўне (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка», 3 курс);
- Юзвяк Аліне Сяргееўне (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка», 3 курс).
Праведзены матч атрымаў станоўчую ацэнку з боку Міжнароднай тэніснай федэрацыі, замежных гасцей і спартыўнай дэлегацыі Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
Федэрацыя выказвае надзею на далейшае супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі тэніса як віду спорту напярэдадні маючага адбыцца Кубка Федэрацыі паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Славацкай Рэспублікі, які пройдзе ў г. Мінску з 21 па 22 красавіка 2018 г.