Да ўвагі аспірантам, маладым навукоўцам, супрацоўнікам! 28 лютага 2018 г. на юрыдычным факультэце БДУ (вул. Ленінградская, 8, аўд. 407) будзе праходзіць семінар «Магчымасці выкарыстання платформы Web of Science для павышэння эфектыўнасці навукова-адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта»
Арганізатары семінара:
Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кампанія Clarivate Analytics
Працоўныя мовы: руская
Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, маладыя навукоўцы, аспіранты, магістранты комплексу БДУ, спецыялісты Фундаментальнай бібліятэкі БДУ
Кантактная асоба: Вараб'ёва Алена Яўгенаўна, загадчыца аддзела інфармацыйнага абслугоўвання навуковых даследаванняў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, тэлефон: 8 (017) 209 50 33, e-mail:
Парадак працы:
- рэгістрацыя ўдзельнікаў: 15.30 – 16.00
- работа семінара: 16.00 – 17.30
- 16.00 – 16.15 – адкрыццё семінара і прывітання
Кулажанка Уладзімір Генадзьевіч, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Рудакоўская Марына Віктараўна, загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
- 16.15 – 17.30 – паведамленні і трэнінгі:
Інфармацыйныя прадукты платформы Web of Science;
Пошук і аналіз навуковай інфармацыі на платформе Web of Science (выкарыстанне розных баз дадзеных, палёў пошуку, удакладненне атрыманых вынікаў);
Выкарыстанне базы дадзеных Russian Science Citation Index на платформе Web of Science.
Стварэнне і інтэрпрэтацыя справаздач па публікацыях і цытуемасці арганізацыі, навуковага калектыву і аўтара;
Фарміраванне тэматычнай картатэкі артыкулаў і афармленне публікацый па фарматах часопісаў EndNote on-line;
Падбор і ацэнка навуковых часопісаў для размяшчэння навуковых публікацый.
Ціханкова Ірына Аляксандраўна, кандыдат біялагічных навук, спецыяліст па навучанні кампаніі Clarivate Analytics