5 лютага ў Доме Дружбы студэнты 2, 3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным тэме «Традыцыі інстытута ім. Гётэ па развіцці дыпламатыі». На сустрэчы выступіў дырэктар інстытута ім. Гётэ ў Мінску спадар Стэфан Ваквіц. Ён распавёў пра асаблівасці прафесіі дыпламата, пра стратэгіі ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва нашых краін. У ходзе выступлення былі закрануты асаблівасці сістэм адукацыі Германіі і Беларусі. Студэнты пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры германскіх моў А. У. Тарасевіч і В. Г. Швайба з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел у дыскусіі па закранутых тэмах.
{gallery}2018/2018_02_05{/gallery}