Select your language

29 студзеня — 2 лютага 2018 г. у гасцінічным комплексе «Веста» пад Дзяржынскам адбылася зімовая школа па еўрапейскіх стандартах правоў чалавека. Пяцідзённае мерапрыемства было арганізавана Саветам Еўропы ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным універсітэтам для 28 студэнтаў факультэта міжнародных адносін і юрыдычнага факультэта. Тэмай дадзенага мерапрыемства з'яўлялася права на прыватнае і сямейнае жыццё ў адпаведнасці з артыкулам 8 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. У рамках гэтай тэмы разглядаліся наступныя пытанні: абарона персанальных дадзеных, паняцце прыватнасці, дыскрымінацыя ў сямейным жыцці, пытанні біяэтыкі і інш.

Спалучэнне розных метадалагічных падыходаў — лекцый, інтэрактыўных дыскусій, тэматычных даследаванняў, групавой працы — дапамагло стварыць унікальныя ўмовы, з дапамогай якіх удзельнікі атрымалі магчымасць лепш зразумець функцыянаванне сістэмы еўрапейскіх канвенцый, а таксама магчымасць свабодна абмяркоўваць комплексныя праблемы правоў чалавека і паспрабаваць прымяніць новыя веды на практычных занятках. Склад выкладчыкаў уключаў у сябе экспертаў па сістэме Канвенцыі і артыкула 8, супрацоўнікаў Сакратарыята Савета Еўропы і Сакратарыята Еўрапейскага суда па правах чалавека, замежных і беларускіх прафесараў.

Школа была арганізавана ў рамках праекта "Правы чалавека для ўсіх», які з'яўляецца часткай праграмы «Партнёрства для эфектыўнага кіравання», сумеснай праграмы Савета Еўропы і Еўрапейскага саюза.

Як адзначыў прафесар Ліверпульскага ўніверсітэта Канстанцін Дзегцяроў: «Мне пашчасціла паўдзельнічаць у зімовай школе для студэнтаў БДУ па абароне права на прыватнае жыццё. Хачу адзначыць, што атрымаў ад школы велізарнае задавальненне. Я вяду трэнінгі амаль па ўсёй Еўропе, але студэнты на гэтай зімовай школе мяне ўразілі сваім розумам, жаданнем вучыцца, удзельнічаць у дыскусіях, не згаджацца і жаданнем шукаць кампрамісы. Я быў прыемна здзіўлены ўзроўнем ведаў студэнтаў. Я спадзяюся, што супрацоўніцтва паміж беларускімі ўніверсітэтамі і Саветам Еўропы працягнецца і пашырыцца — яно дае магчымасць студэнтам пазнаёміцца ​​з міжнароднымі экспертамі ў галіне права Савета Еўропы, а экспертам пазнаёміцца ​​з выдатнымі беларускімі студэнтамі».