20 студзеня 2018 года кафедра мытнай справы правяла метадычны семінар "Шляхі павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння кафедры мытнай справы, кафедраў БДУ і мытных органаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі адукацыйных праграм першай ступені вышэйшай адукацыі». У семінары, які адкрыў загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога, удзельнічалі выкладчыкі кафедры мытнай справы, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" В. Кінеш, супрацоўнік бібліятэкі факультэта С. В. Кулак, прадстаўнікі іншых кафедраў факультэта і ўніверсітэта: У. С. Макарэвіч, А. В. Кабяк, Т. С. Афанасьева, Т. З. Плашчынская, В. Ю. Шыманская, Г. П. Назарава, А. А. Нячай, Н. Ю. Газдзюк, Л. У. Факеева, М. К. Чаеўская, а таксама начальнік аддзела мытні «Мінск-2» Е. В. Сямашка.
На семінары абмяркоўваліся пытанні спецыфікі і якасці выкладання дысцыплін, асаблівасці вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай і выхаваўчай работы. У ходзе яго працы прадстаўнік бібліятэкі ахарактарызавала кніжны фонд па мытнай тэматыцы. Студэнтка В. Кінеш выказала пажаданні студэнтаў-мытнікаў пра курсы па выбары і гуртковай рабоце. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала яркае выступленне Е. В. Сямашка пра патрабаванні мытных органаў да будучых спецыялістаў.
Пры падвядзенні вынікаў семінара было вырашана ўлічыць выпрацаваныя рашэнні і наладзіць цеснае супрацоўніцтва паміж усімі зацікаўленымі кафедрамі ўніверсітэта ў мэтах удасканалення якасці падрыхтоўкі спецыялістаў мытнай справы.