Аб'яўлены конкурс на атрыманне стыпендый для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў, якія валодаюць англійскай альбо літоўскай мовай на высокім узроўні, на 2018/2019 навучальны год:
- для кароткатэрміновага навучання (1—2 семестра) у ВНУ Літвы (студэнты, магістранты, аспіранты) спіс магчымых універсітэтаў і праграм навучання знаходзіцца на сайце: www.studyinlithuania.lt
- для кароткатэрміновага навучання па спецыяльнасцях, звязаных з літоўскімі даследаваннямі (1—2 семестра) у ВНУ і даследчых інстытутах Літвы, (студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі (лінгвісты, філолагі) спіс магчымых універсітэтаў і праграм навучання можна паглядзець ТУТ
Стыпендыяты вызваляюцца ад аплаты за навучання, а таксама будуць атрымліваць штомесяц стыпендыю.
Жадаючым неабходна ў тэрмін да 1 сакавіка 2018 года прайсці он-лайн падачу дакументаў.
Больш падрабязная інфармацыя аб неабходных дакументах, а таксама спасылка для падачы дакументаў праз он-лайн платформу знаходзяцца па спасылцы: https://goo.gl/8nCcpY.