Дацэнт Н. С. Анцух запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, маладых навукоўцаў на пасяджэнні гуртка "Міжнароднае прыватнае права: стан і перспектывы".
Першае пасяджэнне адбудзецца 23 лютага ў 11.30 у аўд. 1202.
План правядзення пасяджэнняў:
Люты: тэма «Калiзiйныя нормы».
Сакавік: тэма «Класічныя і сучасныя тыпы калізійных прывязак».
Красавік: тэма «Механізмы абмежавання дзеяння замежнага права» (запрошаны госць А. Ю. Корачкін, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, медыятар, старшы партнёр юрыдычнай групы «Бюро 24»).
Май: тэма «Прынцыпы міжнароднага прыватнага права» (запрошаны госць Н. В. Аксютчык, начальнік юрыдычнага аддзела ЗАТ «Белзамежбуд»).