Select your language

Паважаныя студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы! Запрашаем Вас ў вясновым семестры на пасяджэнні гуртка «Сямейнае права: ад тэорыі да практыкі».
Кіраўнікі — кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Н. С. Анцух, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт С. М. Ананіч.

Пра дату і час правядзення паседжанняў будзе паведамлена загадзя.

План правядзення пасяджэнняў:

ЛЮТЫ: тэма "Заключэнне і скасаванне шлюбу" (запрошаны госць Ж. В. Захарава, начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь).

САКАВІК: тэма "Медыяцыя ў сямейным праве" (запрошаны госць І. А. Бельская, трэнер, медыятар вучэбна-практычнай установы «Медыяцыя і права», кандыдат юрыдычных навук).

КРАСАВІК: тэма "Дагаворы ў галіне сямейных адносін" (запрошаны госць В. А. Літвінка, натарыус Мінскаай гарадской натарыяльнай акругі, загадчык першай Мінскай гарадской натарыяльнай канторы).

МАЙ: тэма "Усынаўленне" (запрошаны госць М. Б. Чарапеннікаў, прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці БДУ, дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017 г.) кандыдат хімічных навук).