Кафедра дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры садзейнічанні Грамадскага аб'яднання «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі» праводзіць I міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Дыпламатыя Беларусі: мінулае і сучаснасць" і запрашае да ўдзелу даследчыкаў і спецыялістаў па знешняй палітыцы, дыпламатычнай і консульскай службе.
У ходзе навуковай сустрэчы прадметам абмеркавання стануць этапы станаўлення і развіцця дыпламатычнай службы Беларусі, эвалюцыя формаў і метадаў дыпламатычнай дзейнасці беларускай дзяржавы, праблемы і перспектывы дыпламатыі Беларусі на сучасным этапе, месца і роля айчыннай дыпламатыі ў кантэксце сусветнай гісторыі і палітыкі і іншыя.