Select your language

Па традыцыі на зімовых вакацыях кафедра германскіх моў прымала гасцей. З 22 да 26 студзеня Дыпламатычнае прадстаўніцтва Швейцарскай Канфедэрацыі, "Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў" і выдавецтва Hueber арганізавалі семінар-воркшоп па тэмах "Лінгвістычны ландшафт", "Швейцарыя. Краіна і мова", "Новыя падручнікі выдавецтва Hueber". На гэты раз у семінары прымалі ўдзел і калегі іншых кафедраў і ўніверсітэтаў.

Першыя два дні семінара, якія праводзіў лектар ДААД з г. Рыгі доктар Хайка Мартэн, былі прысвечаны вывучэнню "лінгвістычнага ландшафту", у прыватнасці, цэнтра беларускай сталіцы і факультэта міжнародных адносін. Для гэтага ўдзельнікі семінара выйшлі на вуліцы, узброіўшыся фотаапаратам і ў канцы другога дня прадставілі вынікі сваіх міні-даследаванняў.

У сераду, 24 студзеня, другую частку семінара адкрыў кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі спадар доктар Клод Альтэрмат. Два дні выкладчык з Цюрыха Рафаэла Пэпе знаёміла ўдзельнікаў семінара са Швейцарыяй, яе палітычнай сістэмай, гісторыяй, адукацыяй, самабытнасцю, традыцыямі і мовай.

У чацвер госцем семінара была прадстаўнік выдавецтва Hueber Парсла Муцэніце. Былі прадстаўлены новыя падручнікі выдавецтва Hueber: Schritte International Neu. A 1.1 і Sicher! B 1+.

Кафедра дзякуе арганізатарам за гэты вельмі плённы тыдзень, якая прынёс шмат новых ведаў, ідэй, уражанняў і кантактаў. Асаблівыя словы падзякі ідэйнаму натхняльніку гэтага мерапрыемства лектару ДААД Сузане Бандаў.