Цюменскі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае студэнтаў на ўключанае навучанне ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве. Умовы: бясплатнае навучанне і бясплатнае пражыванне. Больш падрабязна з інфармацыяй можна азнаёміцца ТУТ і ТУТ.
Сёння Цюмень — гэта цэнтр рэгіёну, які знаходзіцца ў пяцёрцы лідэраў па ўзроўні эканамічнага развіцця. Таксама ў трэці раз Цюмень прызналі лепшым горадам у Расіі па якасці жыцця. Цюменскі дзяржаўны ўніверсітэт (ЦюмДУ) прапануе больш за 170 адукацыйных праграм, мае 85-гадовы вопыт у адукацыйнай і навуковай сферах, з'яўляецца адным з самых дынамічна развіваючых ВНУ Расіі. ЦюмДУ — удзельнік праграмы павышэння канкурэнтаздольнасці «Праекта 5-100», мэта якога максімізацыя канкурэнтнай пазіцыі групы вядучых расійскіх універсітэтаў на глабальным рынку адукацыйных паслуг і даследчых праграм.
У верасні 2017 года Цюменскі дзяржаўны ўніверсітэт адкрыў новае вучэбна-даследчае падраздзяленне, Школу перспектыўных даследаванняў (SAS). Стратэгічная мэта SAS — забяспечыць якасную адукацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. У цяперашні час у SAS працуюць 16 выкладчыкаў са ступенню PhD і вопытам працы ў такіх універсітэтах як Гарвардскі, Дзюка, Джонса Хопкінса, Нью-Ёркскі, Манрэаля, Оксфардскі, Каралеўскі каледж Лондана.
Па ўсіх пытаннях можна звязацца па электроннай пошце
Студэнтам нашага факультэта пры жаданні прыняць удзел у дадзенай праграме трэба да 16.00 10 лютага 2018 г. на адрас