11 студзеня на базе кафедры германскіх моў прайшоў семінар на тэму "Выкарыстанне дадаткаў і рэсурсаў web 2.0 на занятках па вывучэнні замежнай мовы", арганізаваны Нямецкай службай акадэмічных абменаў (ДААД) і Інстытутам нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў. Максіміліян Дзёнер, лектар ДААД з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пазнаёміў з магчымасцямі выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў на занятках па нямецкай мове. Выкладчыкі кафедры выконвалі гатовыя інтэрактыўныя заданні, распрацоўвалі свае віктарыны, заданні, практыкаванні і ўдзельнічалі ў апытанні з дапамогай QR-картак. Былі пратэставаныя такія рэсурсы, як socrative.com, quizlet.com, padlet.com, learningapps.com, kahoot.it, plickers.com.
{gallery}2018/2018_01_11{/gallery}