Венгерскі ўрад абвясціў аб пачатку прыёму заявак для навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі гэтай краіны ў 2018/2019 навучальным годзе ў адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгрыі на 2014—2016 гады ад 09.09.2014 (далей — Праграма). Грамадзянам Рэспублікі Беларусь выдзелена 50 дзяржаўных стыпендый:
— 20 стыпендый для студэнтаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю I ступені, для навучання на англійскай мове па праграме бакалаўрыяту (бакалаўр гуманітарных навук / бакалаўр тэхнічных навук) тэрмінам на 1 год (2 семестра) у наступных галінах: сельскагаспадарчыя навукі, прыродазнаўчыя навукі, матэматыка, тэхніка і тэхналогіі, біятэхналогіі, міжнародныя адносіны, адносіны ў Еўрапейскім Саюзе, музыка;
— 25 стыпендый для студэнтаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю II ступені (магістрантаў), для навучання на англійскай мове па праграме магістратуры (магістр гуманітарных навук / магістр тэхнічных навук) на поўны курс навучання ў наступных галінах: сельскагаспадарчыя навукі, прыродазнаўчыя навукі, матэматыка, тэхніка і тэхналогіі, біятэхналогіі, міжнародныя адносіны, адносіны ў Еўрапейскім Саюзе, музыка;
— 5 аспірантаў для навучання ў аспірантуры ў любой вобласці навукі.
Беларускія студэнты і аспіранты, якія накіроўваюцца ў Венгрыю, павінны валодаць замежнай мовай згодна з патрабаваннямі, устаноўленымі прымаючым бокам.
Навучанне ў Венгрыі па праграмах бакалаўрыяту і магістратуры можа праводзіцца як на англійскай, так і на венгерскай мове.
Для навучання ў Венгрыі на венгерскай мове беларускія студэнты павінны прайсці падрыхтоўчы курс на працягу аднаго года ў Інстытуце Балашы.
Звяртаем увагу на тое, што аспірантам перад падачай заявак неабходна азнаёміцца з інфармацыяй аб навучанні ў аспірантуры і спісам магчымых тэм для даследаванняў на сайце www.doktori.hu і звязацца з прадстаўнікамі цікавячай венгерскай ўстановы адукацыі.
Для беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца па адукацыйных праграмах вышэйшай адукацыі I, II ступені, штомесячная стыпендыя складзе 130 еўра. Для аспірантаў — 450 еўра на першым этапе навучання (1—4 семестры) і 580 еўра на другім этапе навучання (5—8 семестры).
Заяўкі ад прэтэндэнтаў на навучанне ў Венгрыі прымаюцца па спрошчанай працэдуры ў онлайн-рэжыме, запоўненыя на англійскай мове. Форма заяўкі даступная на сайце www.stipendiumhungaricum.hu. Апошні тэрмін падачы заявак — 16 лютага 2018 г. Прадастаўленне арыгіналаў дакументаў венгерскім бокам не патрабуецца.
Звяртаем Вашу ўвагу, што для таго, каб Ваша заяўка на навучанне была разгледжана венгерскім урадам, неабходна мець адпаведнае хадайніцтва ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Таму Вам неабходна паведаміць аб падачы заяўкі на факультэт намесніку дэкана (
|
№ |
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
Факультэт, курс |
Спецыяльнасць (навукова-даследчая тэма) |
|
|
|
|
|