Select your language

9 снежня на факультэце міжнародных адносін адбылося другое пасяджэнне камунікатыўнага клуба FIR COMMUNICATION CLUB (кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў), падчас якога ўдзельнікі абмяркоўвалі надзённую тэму «How to beat procrastination». Удзельнікі клуба атрымалі ўяўленне аб тым, што ж такое прокрасцінацыя, як з ёй змагацца, як важна не адкладаць на потым тэрміновыя справы; яны ўсебакова вывучылі дадзеную праблему, вызначылі прычыны яе ўзнікнення і прапанавалі простыя і дзейсныя спосабы барацьбы з ёй. У рамках прэзентацый на дадзеную тэму студэнты мелі магчымасць абмеркаваць на англійскай мове ўласныя стратэгіі кіравання часам і атрымалі магчымасць пагаварыць пра тое, як яны атрымоўваюць перамогу над жаданнем вечна адкладаць справы на потым. У канцы пасяджэння ўдзельнікі клуба даведаліся таксама аб дзейсных дадатках і тэхніках супраць прокрасцінацыі.

Мы рады былі вітаць нашых будучых патэнцыйных студэнтаў — ліцэістаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія былі спецыяльна запрошаны на пасяджэнне клуба і мелі магчымасць пазнаёміцца ​​з нашым факультэтам і фарматам правядзення пасяджэнняў камунікатыўнага клуба.

Мы запрашаем усіх, хто жадае развіваць і ўдасканальваць свае камунікатыўныя ўменні і навыкі на англійскай мове ў афіцыйную групу клуба ў Вконтакте https://vk.com/fircommunication, каб быць у курсе будучых пасяджэнняў нашага клуба, а таксама мець доступ да фотасправаздач і цікавых матэрыялаў.

Кіраўнік клуба: Вераніка Міхайлаўна Васілевіч, выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, магістр адукацыі.

{gallery}2017/2017_12_09{/gallery}