Віншуем каманду супрацоўнікаў факультэта міжнародных адносін, якая заняла III месца ў спаборніцтвах па плаванні ў рамках штогадовай спартакіяды "Здароўе". У спаборніцтвах прынялі ўдзел Алена Іванаўна Маркасьян (I месца ў 4-й узроставай групе), Алена Веніямінаўна Белазёрава, Таццяна Сяргееўна Шарупіч (III месца ў 3-й узроставай групе), Алена Анатольеўна Коўшар, Вольга Юр'еўна Шыманская (III месца ў 2-й узроставай групе), Дар'я Ігараўна Данілевіч, Аляксандр Вадзімавіч Бабук, Мікіта Георгіевіч Кудрашоў. Віншуем каманду ФМА з прызавым месцам і жадаем поспехаў у наступных этапах спартакіяды!
Вольга Юр'еўна Шыманская, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў
{gallery}2017/2017_12_06{/gallery}