Подождите, идет загрузка сайта ...

27 снежня павіншаваць факультэт міжнародных адносін з Калядамі і Новым годам прыйшлі Снягурка і Дзед Мароз. Элемент выдатнага свята прыўнеслі казачныя героі і самі студэнты ўсіх аддзяленняў эканамічных спецыяльнасцяў, якія разам з выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў паспрабавалі не толькі надаць яму навагодні чароўны каларыт, але і стварыць атмасферу сяброўскіх зносін з дапамогай завадных песняў, танцаў, загадак, жартаў. У праграме мерапрыемства былі таксама інтэрактыўныя заданні, аквагрым, печыва, дабрачынныя акцыі. Традыцыю цёплага сямейнага яднання, якое ўласціва ФМА, падтрымалі і замежныя студэнты пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў В. С. Жукавец, Ю. Л. Майсюк, Л. П. Торапавай, выкладчыка Д. І. Данілевіч. Студэнты 3 курса аддзялення «Мытная справа» Нугманава Камажай, Кічыеў Кервен, Сапараў Максат, Мухамед Амін, Сапега Дыяна арганізавалі пачастунак для гасцей свята. Усе жадаючыя маглі паспрабаваць нацыянальную туркменскую страву "самса", прыгатаваную студэнтамі.

На свяце па ініцыятыве загадчыцы кафедры дацэнта С. А. Дубінка зарадзілася новая традыцыя. Студэнты 1 курса аддзялення "Сусветная эканоміка» Аліса Іванова, Мікіта Жураўкоў, Арына Барташэвіч і Андрэй Сабалевіч выступілі з навагоднімі пажаданнямі на англійскай мове студэнтам 4 курса, для якіх Новы 2018 год азначае развітанне з almamater і пачатак прафесійнай кар'еры. Для гэтага студэнты-першакурснікі падарылі выпускнікам віншавальныя паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, з адраснымі віншаваннямі і пажаданне. Бо мы спадзяемся, што праз некалькі гадоў яны разам будуць паспяхова супрацоўнічаць у асацыяцыі выпускнікоў ФМА, стаўшы яго alumni.

Студэнты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў Л. А. Моравай, В. П. Турло, І. Н. Пасейшвілі, Т. В. Шміт, В. В. Кулік, дацэнта А. І. Маркасьян падрыхтавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў, уключаючы мастацкія нумары, печыва. Так, студэнты 2 курса Ангеліна Смірнова, Дыяна Ядзевіч, Ганна Мустайкіна, Кацярына Волынчук, Алег Скачкоў, Уладзіслаў Валюк, Аляксей Якубаў выканалі калядную песню, а Вераніка Кукушкіна прафесійна і заўзята выканала танец. Успомніць традыцыі, звязаныя са святкаваннем Каляд і Новага года ў англамоўных краінах, дапамаглі студэнткі 3 курса Марына Агароднік і Лізавета Захарэнка. Дзяўчыны падрыхтавалі цікавыя заданні, для выканання якіх трэба было ўспомніць звычаі і сімволіку гэтых выдатных зімовых святаў. Навагоднія святы — час духмянага печыва. Студэнты 2 і 3 курса Дыяна Ядзевіч, Кацярына Валынчук, Віталіна Шаравар, Дар'я Храмчанка, Марыя Пятроўская, Іван Мазай і многія іншыя парадавалі гасцей свята рознымі відамі печыва. Рознакаляровыя кветачкі, кружочкі і квадрацікі, прыбраныя і прыгожыя, выглядалі вельмі апетытна, і ўсім хацелася іх пакаштаваць. Сабраныя на калядным кірмашы грошы студэнты перадалі на дабрачыннасць.

Вельмі пастараліся зрабіць свята па-сапраўднаму вясёлымі і незабыўнымі і студэнты спецыяльнасці «Мытная справа». Студэнты 1-га курса Юлія Дзюбайла і Павел Смірноў прадставілі гасцям мерапрыемства песню «Wake me up when September ends»

Па традыцыі два апошнія тыдні снежня былі прысвечаны святочным калядным і навагоднім мерапрыемствам. Кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў было арганізавана некалькі калектыўных творчых спраў у рамках штогадовага праекта «Twelve Days of Christmas».

20 снежня адбыўся ўрачысты калядны вечар, арганізаваны студэнтамі 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Г. П. Назаравай, дацэнта В. Ю. Шыманскай і выкладчыка Л. С. Ахраменка. Студэнты падрыхтавалі тэматычныя прэзентацыі, віктарыны, караоке-батлы, мноства святочных пажаданняў і пачастункаў.

Добрае свята — гэта ўвасабленне добрых традыцый. І ў гэты раз па добрай традыцыі студэнты 1-га курса спецыяльнасці "Мытная справа" прынялі ўдзел у акцыі «Калядная паштоўка»: ужо не першы год студэнты радуюць выкладчыкаў цёплымі пажаданнямі і паштоўкамі ручной работы, кожная з якіх — сведчанне творчасці і стараннасці нашых першакурснікаў .

Цікавымі нумарамі парадавалі гасцей свята і студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў А. С. Тамарыной, Г. І. Ахрыменя, дацэнта Н. І. Говаравай. Энергічныя танцы выканалі Марыя Летуноўская, Арцём Гушча, Ілля Грышын. Песня ў выкананні Анастасіі Цітавец была сустрэта дружнымі апладысментамі, а сцэнка "Новы год на мытні" ў выкананні Анастасіі Васіленка і Марыны Махнач развесяліла ўсіх прысутных і стала свайго роду пажаданнем для тых, хто збіраецца ў Новы год адправіцца ў падарожжа.

Калектыўнае творчае мерапрыемства "Сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай» прайшло весела і цікава. Дзед Мароз і Снягурка ад імя старшага выкладчыка А. В. Бабука, дацэнта В. Ю. Шыманскай падарылі шмат радасці студэнтам і супрацоўнікам факультэта, пацешыўшы кожнага навагоднімі пажаданнямі і падарункамі. Студэнты аддзяленняў эканамічных спецыяльнасцяў, кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў віншуюць родны ФМА з Калядамі і Новым годам! Росквіту і выканання самых запаветных жаданняў, творчых поспехаў, ажыццяўлення смелых праектаў, асабістага дабрабыту!

Андрэй Сабалевіч, 1 курс, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка",
Марына Махнач, 4 курс, спецыяльнасць "Мытная справа",
кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага