Подождите, идет загрузка сайта ...

У аўторак, 12-га снежня, на кафедры германскіх моў адбылося цудоўнае Каляднае мерапрыемства, якое прайшло пад назвай «Каляды з водарам карыцы». У гэтым годзе мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным, прайшло ў новым фармаце — у выглядзе Каляднага кірмашу забаў — і падарыла мора эмоцый, як яго ўдзельнікам, так і арганізатарам. У сценах ФМА прайшлі цікавыя, шматпланавыя конкурсы, якія дазволілі студэнтам паказаць сваю знаходлівасць, веды і ўменне тварыць.

Маляўнічыя бальныя касцюмы, элегантныя танцы ў стылі Венскага вальса, Калядныя напевы стварылі атмасферу чароўнага свята і задалі яго тон. Спачатку ўсім гасцям былі прапанаваны займальныя заданні на станцыях, якія былі прысвечаны культуры Каляд у Германіі, Швецыі і Польшчы. Мора маляўнічых матэрыялаў, крэатыўны падыход арганізатараў, а таксама запал і весялосьць, панаваўшыя на станцыях, дазволілі акунуцца ў свята з галавой і забыцца аб усіх надзённых праблемах. На другім этапе свята гасцям была прапанаваная чароўная культурная праграма ад студэнтаў факультэта. Арганізаваны канцэрт даў магчымасць адчуць дух нямецкіх Каляд, адчуць атмасферу свята праз выкананыя танцы, песні, рэп, прыдуманы студэнтамі, творчыя нумары і сцэнкі. Так, тут гучалі песні вядомых выканаўцаў Rammstein, Rufus Wainwright, а таксама былі творы ўласнага сачынення. Пластыка, рытмічнасць і арыгінальнасць танцавальных нумароў стварылі казачную атмасферу. Тэатральная пастаноўка, вясёлыя песні, рытмічныя танцы і нават акрабатычны нумар сабралі вакол сябе незвычайную колькасць гледачоў. На 9 паверсе чуўся шум апладысментаў, бесклапотны смех і запальная музыка.

Завяршылася мерапрыемства на самай салодкай і духмянай ноце — Каляднымі пачастункамі, прыгатаваным самымі студэнтамі, а таксама займальнай фотасесіяй, кожны сыходзіў з задаволенай усмешкай і добрым настроем. Пераможцамі конкурсу выпечкі сталі:

1 месца — Анастасія Малышыц, Ганна Палаўкова (1 курс, спецыяльнасць «Мытная справа»)
2 месца — Аляксандра Іванча (2 курс, спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму»)
3 месца — Дыяна Анціпенка (1 курс, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны")

Удзельнікі атрымалі выдатныя прызы.

Мы сардэчна віншуем перпможцаў, усім дзякуем за ўдзел і жадаем поспехаў у надыходзячую сесію і добрага настрою!

Можна гаварыць шмат прыгожых слоў пра свята, аднак, мабыць, ніхто не скажа пра яго лепш, чым самі студэнты.

Як арганізатар мерапрыемства хачу шчыра падзякаваць ўсім выкладчыкам, якія ўклалі свае сілы і творчую энергію ў гэту цудоўную ідэю: А. В. Мацвеевай, Сузаннэ Бандаў, Т. С. Карацюк, В. Г. Швайбе, А. В. Тарасевіч, Т. М . Прыходзька, С. М. Лявончанка, А. А.Чарняўскаму, І. П. Валавіковай, Т. З. Плашчынскай, Н. Г. Шпакоўскай, М. С. Сакавец, Я. Ю. Гірынай, Т. М. Чупахінай, А. А. Паповай! Вялікі дзякуй загадчыцы кафедры германскіх моў М. Ф. Арсенцьевай за падтрымку і садзейнічанне.

Мы ўсіх віншуем з надыходзячымі святамі і жадаем шчасця і поспехаў у новым 2017 году!

Адказная за мерапрыемства: Кацярына Ядчанка
Аўтар фотаматэрыялаў: Алена Мацьвеева

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках