Каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла 2 месца на рэгіянальных раўндах спаборніцтваў па медыя праву імя Манро Прайса, якія праходзілі ў Кіеве з 15 па 17 снежня 2017 г.
Конкурс імя Манро Прайса з'яўляецца ўнікальным у сваім родзе спаборніцтвам па медыя праву, якое штогод праходзіць на юрыдычным факультэце Оксфардскага ўніверсітэта. Студэнтам неабходна напісаць пісьмовыя пазіцыі, а затым вусна іх аргументаваць перад суддзямі Сусветнага суда па правах чалавека (выдуманы суд).
Каманда складалася са студэнтак 4 курса факультэта міжнародных адносін Яўгеніі Некрашэвіч, Ліліі Галаўко і Любові Пішчынскай, а таксама магістранта Паола Маршына. Трэнерамі каманды выступілі выпускніцы факультэта: Лізавета Тарасевіч, Лізавета Трахаліна і Кацярына Шкарбута.
Нашы студэнты пераўзышлі ў прававой аргументацыі каманды юрыдычнага факультэта Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Нацыянальнага ўніверсітэта "Адэская Юрыдычная Акадэмія", Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Васіля Стэфаніка, а таксама каманду з Вільнюскага ўніверсітэта.
Наступны этап для каманды — спаборніцтвы на міжнародных раўндах ў Оксфардзе з камандамі з наймацнейшых універсітэтаў свету. Жадаем поспехаў!