Подождите, идет загрузка сайта ...

Любіце сюрпрызы? А як загадкава гучыць «A New Year's Surprise»! Наш навагодні сюрпрыз атрымаўся на славу! Студэнты спецыяльнасцяў «Лінгвакраіназнаўства» і «Міжнароднае права» пры актыўным удзеле загадчыцы кафедры і выкладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў (І. Н. Івашкевіч, Л. Г. Загорскай, А. Г. Палупанавай, Н. А. Ладзік, Т. М . Дворнікавай, В. В. Дзямко, В. А. Туркінай) зладзілі маленькае, але такое вялікае (вельмі душэўнае) свята для сябе і сваіх гасцей, сярод якіх быў дэкан нашага факультэта, прафесар Віктар Генадзевіч Шадурскі.

Вядучыя святочнага канцэрта: Марыя Мухаева  і Сано Кенто (3 курс МА). Праграма святочнага навагодняга канцэрта ўключала наступныя нумары:

  • Песня "Every day is Christmas" у выкананні вакальнай групы пад кіраўніцтвам Д. Сякацкай пры ўдзеле студэнтаў 1 курс ЛСВ (Вайцяховіч М., Ліхашэрстава А., Хмяльніцкая В. Сяредзюк Е., Сідарцова Е.).
  • Верш "Санет Шэкспіра № 130" у выкананні Ксеніі Ляонавой (1 курс ЛСВ).
  • Песня "Silent Night" у выкананні вакальнай групы (студэнты 1 курса ЛСВ на чале са старэйшым выкладчыкам кафедры Н. А. Ладзік (Акімчанкава І. (сола), Максімавіч В., Карэліна І., Роўба О., Браздецкая В., Лаўроў У., Карпінская А., Гасымава Э., Прэвярэнда Е.).
  • Віктарына "Christmas emoji quiz", студэнты 1 курса ЛСВ (Лаўроў В., Карпінскі А., Гасымава Э., Прэвярэнда Е.).
  • Танец "move" у выкананні харэаграфічнай групы пад кіраўніцтвам Елізаветы Рудзьковой (1 курс ЛСВ).
  • Песня "That's Christmas to me" у выкананні вакальнай групы пад кіраўніцтвам Яфімчык Е., 1 курс МП (Русак А., Дарошына О., Сярэдзіч Е.)
  • Аўтарскі пераклад на англійскую мову верша "Балада пра пракураны вагон" ў выкананні Вікторыі Сцепанюк (2 курс ЛСВ).
  • Песня "Without you" у выкананні Дар'і Сякацкай (1 курс ЛСВ).
  • Танец "Someone like you" у выкананні Алены Лычкоўскай (1 курса МП).

Асаблівая падзяка Антону Жуку за музычнае суправаджэнне нашага вечара.

Усе гледачы спявалі, удзельнічалі ў Калядным квэсце, атрымлівалі асалоду ад танцамаў і захапляліся нашымі талентамі, якімі багаты факультэт міжнародных адносін. Хочацца адзначыць ўсіх нашых студэнтаў, але асабліва Дашу Сякацкую і яе непаўторны голас. Вельмі кранула сэрцы ўсіх гледачоў выкананне вядомага верша ў аўтарскім перакладзе на англійскую мову «Балада пра пракураны вагон» (... З любімымі не раставайцеся ....), які зрабіла Вікторыя Сцепанюк, студэнтка 2 курса ЛСВ. Спадзяемся, што такія пераднавагоднія святочныя канцэрты, якія дораць усім адчування свята і веры ў цуд, стануць добрай традыцыяй на кафедры.

Ад усяго сэрца калектыў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў віншуе наш універсітэт, дэканат факультэта міжнародных адносін, усіх выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з надыходзячым Новым 2018 годам і Калядамі. Жадаем усім аптымізму, бадзёрасці, новых творчых здзяйсненняў і адкрыццяў! Будзьце шчаслівыя ў Новым годзе!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках