Select your language

28 лістапада ў Доме дружбы адбылася вечарына, прысвечаная творчасці нямецкага пісьменніка і паэта Германа Гесэ. На вечарыне вершы паэта дэкламавалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Рэспубліцы Беларусь спадар П. Дэтмар і старшыня таварыства «Беларусь — Германія» С. Навіцкі. Гэта стварыла адмысловую атмасферу вечара. Студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры германскіх моў Я. Ю. Гірынай таксама з вялікім задавальненнем слухалі вершы аўтара ў выкананні вучняў гімназіі і студэнтаў МДЛУ. Студэнты ФМА былі прыемна ўражаныя глыбінёй і сэнсавай змястоўнасцю нямецкай паэзіі.