29 лістапада ў межах «Прафарыентацыйнай праграмы ФМА» кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў правяла сустрэчу студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа» з прадстаўнікамі мытні аэрапорта «Мінск-2».
У сваёй прэзентацыі начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы мытні аэрапорта Мінск-2 Алена Валер'еўна Сямашка, якая ўжо 25 гадоў нязменна тут працуе, распавяла студэнтам пра асаблівасці працы на мытні, выпадках канфіскацыі кантрабанды (халодная зброя, наркатычныя рэчывы і нават земнаводныя) і пра многае іншае. Студэнты даведаліся, як патрапіць на службу ў аэрапорт Мінск-2. Прыемна было пачуць, што цяпер у аэрапорце Мінск-2 працуюць 35 нашых выпускнікоў, якія горда нясуць званне «выпускнік ФМА БДУ». Так трымаць, студэнт!
Калі першая прэзентацыя праходзіла на рускай мове, то прэзентацыя старэйшага інспектара Кацярыны Сяргееўны Сцепаненка была прадстаўлена на англійскай мове, што было ўдвая прыемна, і студэнты яшчэ раз пераканаліся ў тым, наколькі важнай з'яўляецца англійская мова ў іх будучай прафесіі, бо на ўсіх напрамках работы Мінск- 2 выкарыстоўваецца гэта замежная мова. Са словамі прывітання і падзякі гасцям за цікавую пазнавальную гутарку і пажаданнямі ў адрас нашых студэнтаў дасягаць вышынь сваёй будучай прафесіі выступілі загадчык кафедры дацэнт С. А. Дубінка і старшы выкладчык кафедры Г. П. Назарава. Студэнты задавалі шмат пытанняў на рускай і англійскай мовах пра сакрэты будучай прафесіі і атрымалі падрабязныя адказы. У аўдыторыі панавала добразычлівая тёплая атмасфера. У канцы прагучаў «Гімн мытні», што з'явілася завяршальным этапам нашай цікавай сустрэчы.
{gallery}2017/2017_11_29_02{/gallery}