У новым семестры гасцямі клуба, якім нязменна кіруе старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч, сталі выпускнікі факультэта — Арсень Цюцюннік і Арцём Лашчонаў.
Арсень Цюцюннік, выпускнік спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», зараз з'яўляецца саўладальнікам бізнэсу. Арсень падзяліўся са студэнтамі 3 курса сваім бачаннем патрабаванняў наймальніка да працаўніка, назваў і падрабязна апісаў неабходныя для бізнэсу кампетэнцыі, распавёў пра асаблівасці вядзення бізнэсу і яго развіцці.
Арцём Лашчонаў — выпускнік спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» ФМА. Затым ён навучаўся ў ЗША, атрымаў ступень магістра, прайшоў навучанне па праграме Erasmus Mundus ў Партугаліі. Арцём распавёў пра перавагі беларускай сістэмы адукацыі, аб кампетэнцыях, запатрабаваных у бізнэсе, пра асаблівасці і тонкасці праходжання субяседавання.
Студэнты былі актыўныя падчас сустрэч і задавалі шмат пытанняў, на якія атрымалі разгорнутыя адказы.