
30 лістапада на факультэце міжнародных адносін БДУ адбыўся фінал II Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы.
Пераможцамі сталі:
Школьная ліга (вучні 11-х класаў у камандным заліку)
1 месца: «Эканамічны бум» (Сярэдняя школа № 3 г. Пінска)
2 месца: «OwlWisdom» (Гімназія № 7 г. Мінска)
3 месца: «Гонка на дно» (Ліцэй БДУ).
Спецыяльных прызоў удастоены каманда "3+1» (Дубненскай сярэдняя школа) і каманда «Зорачкі» (гімназія № 61 г. Мінска).
Студэнцкая ліга
Камандны залік:
1 месца: «Narada» (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
2 месца: «Мала палоў» (БДУ, факультэт міжнародных адносін)
3 месца: «Наш эканом» (МДУ ім. М. В. Ламаносава, эканамічны факультэт)
Індывідуальны залік:
1 месца: Паліна Сездзіна (БДЭУ, факультэт фінансаў і банкаўскай справы)
2 месца: Віялета Паўлавіч (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы)
3 месца: Елісей Кунгураў (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, эканамічны).
У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Банка развіцця, кансалтынгавых кампаній Эрнст энд Янг, Сівіта і іншых арганізацый.
Віншуем пераможцаў!
