У гасцях у ФМА быў шведскі рэжысёр Лейф Ульсан. У Беларусі ён ужо ў восьмы раз, раней ён працаваў са студэнтамі, задзейнічанымі ў пастаноўцы «Фрёкен Жулі» па матывах п'есы шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга.
Лейф Ульсан ў тэатральнай форме прадставіў сваю дарогу ў Беларусь, падзяліўся ўражаннямі ад выступу перад каралеўскай сям'ёй Швецыі, распавёў пра тое, як выпадкова сустрэў Чарлі Чапліна на французска-швейцарскай мяжы.
Рэжысёр разабраў са студэнтамі некалькі вершаў Нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстрэмера, з якім ён быў знаёмы асабіста. Лейф Ульсан запісаў, як студэнты чытаюць вершы, і абяцаў перадаць гэта відэа ў якасці падарунка з Беларусі жонцы Транстрэмера.
Напрыканцы рэжысёр паказаў студэнтам адно з практыкаванняў па імправізацыі і падзяліўся сваімі планамі зрабіць пастаноўку аб Рагвалодзе, Рагнедзе і Яраславе Мудрым, у якіх, як лічаць многія гісторыкі, былі скандынаўскія карані.
{gallery}2017/2017_12_01{/gallery}