Select your language

Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў аб'яўляе вынікі II Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы ў частцы конкурсу на веданне англійскай мовы ў розных сферах дзелавых зносін, які адбыўся 29 лістапада 2017 года.

Пераможцы ў індывідуальным заліку:

1 месца — Лайкова О. В. (БДУ)

2 месца — Бычкова Е. О. (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт)

3 месца — Сакалоўская А. М. (БДЭУ)

Пераможцы ў камандным заліку:

1 месца — NARADA (ФМА БДУ)

2 месца — НЕВЯЛІКАЯ ЧАЦЬВЁРКА (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт)

3 месца — BRAINDRAIN (ФМА БДУ)

Студэнты, адзначаныя ў розных намінацыях конкурсаў па англійскай мове, будуць таксама ўзнагароджаны на закрыцці алімпіяды. Усе ўдзельнікі конкурсу на веданне англійскай мовы ў розных сферах дзелавых зносін атрымаюць сертыфікаты ўдзельніка II Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы.

Віншуем пераможцаў!