Подождите, идет загрузка сайта ...

Кафедры міжнародных эканамічных адносін і англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў запрашаюць удзельнікаў вочнага тура II Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы для праходжання конкурсу на веданне англійскай мовы ў розных сферах дзелавых зносін, які адбудзецца 29 лістапада 2017 года.

Дадзены конкурс для ўдзельнікаў індывідуальнага і каманднага заліку будзе праходзіць з 13.00 да 18.00. Па выніках конкурсу будуць адабраны лепшыя ўдзельнікі, якія выйдуць у фінал.

Праграма правядзення конкурсу ўключае:

13.00 — 15.00 — адборачны тур:

  • аўдыторыя 709 — тэсты па Listening Comprehension і Use of English для ўдзельнікаў індывідуальнага заліку
  • аўдыторыя 1008, 1009 — тэст па Reading Comprehension для ўдзельнікаў каманднага заліку.

15.00 — 18.00 — фінал конкурсу:

  • аўдыторыя 1008 — Public Speaking Competition для ўдзельнікаў індывідуальнага заліку
  • аўдыторыя 709 — конкурс Case Studies для ўдзельнікаў каманднага заліку.

18.00 аб'ява вынікаў фінальнага конкурсу на веданне англійскай мовы ў аўдыторыі 1301.

Жадаем усім удзельнікам праявіць сябе знаўцамі актуальных пытанняў сусветнай эканомікі і годна прадставіць свае праекты на англійскай мове!

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках