Подождите, идет загрузка сайта ...

27 лістапада на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай адбылося традыцыйнае мерапрыемства пад назвай «Восеньская рапсодыя».
Студэнты, якія вывучаюць рускую мову як замежную, рыхтаваліся да гэтай падзеі: пісалі сачыненні, малявалі насценгазеты, здымалі відэаролікі і міні-фільмы, вучылі вершы і песні. Творчыя работы замежных студэнтаў былі прадстаўлены ярка і адрозніваліся разнастайнасцю.

Прагучалі вершы рускіх паэтаў А. С. Пушкіна, К. Д. Бальмонта, А. Н. Пляшчэева, Н. А. Забалоцкага. Тагыеў Батыр, Сейткуліева Нігяна, Шамсудзінаў Дастанджон, Тунлага пранікнёна чыталі паэтычныя радкі. Вельмі эмацыйна, усхваляваўшы усіх да глыбіні душы, прачытаў верш С. Ясеніна «Ліст да жанчыны» Ісоеў Ахмеддзін.

Восень у Мінску, беларуская восеньская прырода натхніла Бурыдэ (Кітай), Алымаву Гурбансалтан (Туркменістан), Тан Сікай (Кітай) на стварэнне выдатных фатаграфій і фільмаў.

Аб прыгажосці восені ў родных краінах распавялі Мата Бэсі (Мазамбік), Эмануэла (Нігерыя), Цзя Сібэй, Лі Ан, Шы Чжычао, Хэ Лін (Кітай). Фархад (Іран) разважаў пра персідскую і беларускую культуры, узаемаадносіны паміж людзьмі. Сеітаў Саха выдатна праспяваў песню В. Цоя «Зязюля».
Хамдамаў Умеджон і Абдурахімаў Анушэрвон склалі і з бляскам выканалі «восеньскі» рэп. Бліскучы азербайджанскі народны танец выканалі Самедзадэ Афіг і Фіулі.

Завяршылася мерапрыемства традыцыйнымі пірагамі, якія прыгатавалі выкладчыкі і студэнты.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага