Select your language

25 лістапада 2017 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча з навучэнцамі выпускных класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Ліцэй г. Наваполацка". Старшы выкладчык кафедры мытнай справы Павел Іванавіч Болтачка распавёў аб спецыяльнасцях факультэта, пра яго багатую гісторыю, добрыя традыцыі, займальнае студэнцкае жыццё, азнаёміў будучых абітурыентаў з умовамі паступлення на ФМА.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі задаць свае пытанні. Сустрэча была карыснай, прайшла жыва і цікава.

{gallery}2017/2017_11_25{/gallery}