Select your language

У рамках II Сусветнага тыдня італьянскай кухні 22 лістапада на ФМА адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Італьянскай асацыяцыі прэвентыўнай ветэрынарнай медыцыны Масcіма Плаціні, прадстаўнікамі Ветэрынарнай асацыяцыі міжнароднага супрацоўніцтва, прафесарам кафедры ветэрынарнай медыцыны Неапалітанскага ўніверсітэта Арланда Пачыела. У мерапрыемстве таксама прымала ўдзел аташэ па культуры пасольства Італіі ў Беларусі Крысціна Ск'явон. Асацыяцыя ветэрынарнай медыцыны на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з Рэспублікай Беларусь, у прыватнасці, з Гомельскай вобласцю, дзе праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя харчовай бяспецы.

У ходзе выступлення абмяркоўваліся асаблівасці вытворчасці прадуктаў харчавання і ветэрынарнага кантролю. Прымаючыя ўдзел у сустрэчы студэнты праявілі вялікую зацікаўленасць да пытанняў забеспячэння кантролю якасці і бяспекі харчовай прадукцыі, да рашэння ветэрынарна-санітарных праблем абароны навакольнага асяроддзя. На лекцыі прысутнічалі студэнты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, якія вывучаюць італьянскі мову.

Фота: Алексей Далідовіч, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"

{gallery}2017/2017_11_22_03{/gallery}