20 лістапада 2017 г. нашы аспіранты і студэнты сустрэліся з аспірантам Кембрыджскага ўніверсітэта Алексам Хобдзеем. Гэтая сустрэча — яшчэ адна выдатная магчымасць даведацца пра асаблівасці вышэйшай адукацыі ў Вялікабрытаніі. На нефармальнай сустрэчы Алекс падзяліўся вопытам навучання ў Англіі на розных прыступках вышэйшай адукацыі, распавёў пра асаблівасці паступлення ў Оксбрыдж, абмеркаваў з беларускімі студэнтамі і аспірантамі матывацыю і выклікі пры навучанні ў аспірантуры.
{gallery}2017/2017_11_20_02{/gallery}