Радыёвядучы Ларс-Гунар Андэрсан расказаў пра сучасныя тэндэнцыі развіцця шведскай мовы і Інтэрнэт-рэсурсы, карысныя для тых, хто вывучае шведскую мову.
Будучы прафесарам універсітэта г. Гетэборг, Ларс-Гунар Андэрсан на працягу 16 гадоў з'яўляўся запрошаным экспертам у радыёперадачы «Мова», у рамках якой адказваў на пытанні аўдыторыі, тлумачачы тыя ці іншыя граматычныя, стылістычныя або сінтаксічныя феномены ў шведскай мове.
Размаўляючы са студэнтамі ФМА, Ларс-Гунар Андэрсан адказаў на пытанні, звязаныя з трансфармацыяй шведскай мовы, якая абумовіла змяненне граматычных правілаў і наяўнасць варыянтнасці формаў.
{gallery}2017/2017_11_24{/gallery}