Select your language

22 лістапада 2017 г. на кафедры раманскіх моў факультэта міжнародных адносін БДУ прайшло пасяджэнне дыскусійнага клуба на тэму "Незалежнасць Каталоніі: "капрыз" або неабходнасць?".

У ім прынялі ўдзел студэнты 4 курса спецыяльнасцяў "Сусветная эканоміка" і "Міжнароднае права", якія вывучаюць іспанскую мову.

На працягу мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя матывы і прычыны каталонскага рэферэндуму, пазіцыю ўрада і Еўрапейскага Саюза па гэтым пытанні. Былі разгледжаны розныя прававыя і эканамічныя аспекты праблемы, выяўлены асноўныя магчымыя інфраструктурныя, палітычныя і эканамічныя страты Каталоніі і Іспаніі, якія можа пацягнуць за сабой выхад аўтаномнага рэгіёну са складу краіны. Кожны ўдзельнік змог выказаць свой пункт глеждання на нядаўнія падзеі і меркаванне наконт лёсу рэгіёну ў будучым.

Падобны фармат сустрэч неверагодна каштоўны, бо дае студэнтам магчымасць выказаць сваё меркаванне па канкрэтнай праблеме, развівае крытычнае мысленне і, вядома ж, з'яўляецца выдатнай практыкай выкарыстання замежнай мовы і нават далейшай матывацыі да яе вывучэння.

{gallery}2017/2017_11_22_02{/gallery}