
У рамках II Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы на факультэце міжнародных адносін (аўдыторыя 1301) адбудзецца серыя майстар-класаў ад вядучых бізнэсменаў і эканамістаў нашай краіны!
У чатырох секцыях майстар-класаў (крэатыў, фінансы, інавацыі і самаразвіццё) прадстаўлены амаль усе аспекты бізнесу! Не верыце? Пераканайцеся самі і пазнаёмцеся з праграмай ТУТ
На сустрэчу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты БДУ.
Абавязковая рэгістрацыя на мерапрыемства адкрыта да 14.00 24 лістапада ТУТ
*** Рэгістравацца можна на любыя секцыі. Тых, хто будзе ўдзельнікам секцыі крэатыў, мы будзем чакаць таксама і на ўрачыстай частцы — адкрыцці Алімпіяды (гл. Праграму).
Усім удзельнікам майстар-класаў будзе прадастаўлена вызваленне з афіцыйным лістом, адрасаваным на адпаведныя кафедры.
