Адначасова з жыхарамі Скандынавіі нашы студэнты чытаюць фрагменты твораў на шведскай мове, абмяркоўваюць узнятыя ў тэкстах праблемы і адкрываюць для сябе новыя грані Поўначы.
Пад началам Цэнтра шведскіх даследаванняў студэнты 3 курса спецыяльнасць "Міжнароднае права" зрабілі невялікую тэатральную пастаноўку па матывах аднаго з твораў, прапанаваных для чытання арганізатарамі праекта, — кнігі аб востраве скарбаў. Будучыя юрысты паспрабавалі сябе ў ролі скарбашукальнікаў ў мінскіх бібліятэках, дзе спектакль быў з захапленнем сустрэты школьнікамі.
{gallery}2017/2017_11_17{/gallery}