16 лістапада 2017 на факультэце міжнародных адносін БДУ сумесна з Рэгіянальным прадстаўніцтвам Фонду ім. Фрыдрыха Эберта ва Украіне праводзіўся круглы стол на тэму «Канкрэтныя крокі на шляху стварэння стабільнай сістэмы еўрапейскай бяспекі ў кантэксце развіцця міжнародных адносін ЕС і Расіі».
У якасці дакладчыка быў запрошаны кіраўнік Рэгіянальнага бюро па пытаннях супрацоўніцтва і міру ў Еўропе (ROCPE) Фонду ім. Фрыдрыха Эберта ў Вене, доктар гістарычных навук Райнхард Крум, які 15 гадоў працаваў на постсавецкай прасторы, з іх 12 у Расійскай Федэрацыі.
Даклад прафесара Крума складаўся з чатырох тэзаў. У першай частцы нямецкі эксперт прадставіў складзены на цяперашні момант статус-кво паміж двума геапалітычнымі цэнтрамі еўрапейскага кантынента. Другая частка была прысвечана праблемным аспектам агульнаеўрапейскай архітэктуры бяспекі, прычым у ёй было прадстаўлена бачанне ўсяго комплексу праблем як з перспектывы самога ЕС, так і Расіі. У трэцяй гаворка ішла аб тых цяжкасцях, якія стаяць на шляху ўрэгулявання назапашаных за апошнія гады канфліктных патэнцыялаў, фарміравання пазітыўнай двухбаковай павесткі і наладжвання канструктыўнага дыялогу ў вырашэнні прадстаўленага ў другой частцы комплексу праблем. Заключная чацвёртая частка выступу была сфакусавана на магчымых падыходах, якія могуць стварыць перадумовы для канкрэтных практычных крокаў на шляху вырашэння сённяшніх праблем і выклікаў, звязаных з забеспячэннем стабільнай сістэмы еўрапейскай бяспекі.
Пасля выступленя дакладчыка распачалася інтэрактыўная частка мерапрыемства, якая ўключала пытанні і каментары ўдзельнікаў круглага стала. У круглым стале прынялі ўдзел студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі факультэта міжнародных адносін БДУ.
{gallery}2017/2017_11_16{/gallery}