Select your language

15 лістапада адбылася чарговая сустрэча з цыклу запланаваных сустрэч студэнтаў спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» з прадстаўніком бізнэсу.

У гэты раз сустрэча была з кіраўніком лабараторыі аўтаматызацыі тэставання праграмнага забеспячэння «EPAM Systеms» Віталем Шульга.

EPAM Systems — амерыканская ІТ-кампанія, заснаваная ў 1993 годзе. Найбуйнейшы сусветны вытворца заказнога праграмнага забеспячэння, спецыяліст па кансалтынгу, рэзідэнт Беларускага парка высокіх тэхналогій.

Ад імя студэнтаў, выкладчыкаў кафедры і дэканату выказваем вялікую падзяку Віталю за цікавую, змястоўную прэзентацыю і за прадстаўленую магчымасць у нязмушанай атмасферы абмеркаваць пытанні, якія найбольш цікавілі студэнтаў.

EPAM Systеms пастаянна вядзе набор на трэнінгі розных напрамкаў, поўны спіс якіх можна паглядзець на сайце https://training.by, там жа можна пакінуць сваю заяўку.

{gallery}2017/2017_11_15{/gallery}