Select your language

3 снежня адвакацкае бюро REVERA правядзе REVERA ASSESSMENT CENTER, мерапрыемства для тых, хто хоча стаць часткай каманды REVERA, а таксама зразумець, ці падыходзіць яму юрыдычны бізнес

REVERA ASSESSMENT CENTER — гэта:

  • поўнае пагружэнне на адзін дзень у жыццё буйной юрыдычнай фірмы;
  • 8 гадзін інтэнсіўных і займальных выпрабаванняў — практычных заданняў, дзелавых гульняў, перамоваў, кейсаў, задач, інтэрв'ю, псіхалагічных тэстаў;
  • рэальны шанец праверыць свае здольнасці і прымяніць на практыцы тое, чаму навучыліся ва ўніверсітэце;
  • спосаб зразумець, ці падыходзіць вам юрыдычны бізнес і якія якасці трэба развіваць, каб стаць паспяховым бізнэс-юрыстам;
  • магчымасць атрымаць зваротную сувязь ад экспертаў — вы даведаецеся пра свае моцныя і слабыя бакі, матывацыі, прафесійныя навыкі і лідэрскія якасці;
  • нефармальны абед з удзельнікамі і экспертамі;
  • і самае каштоўнае — магчымасць далучыцца да каманды REVERA (у штаце кампаніі паспяхова працуюць 2 удзельнікі леташняга Assessment Center).

REVERA ASSESSMENT CENTER для вас, калі вы студэнт апошніх курсаў або выпускнік юрыдычных спецыяльнасцяў БДУ

Для ўдзелу вам трэба:

  • запоўніць анкету;
  • скласці матывацыйны ліст на тэму «Чаму мне цікавы юрыдычны бізнэс?»;
  • адправіць іх на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 17 лістапада 2017 уключна;

У адказ вы атрымаеце заданне і тэст, па выніках якіх будуць вызначаныя ўдзельнікі, што атрымаюць запрашэнне на REVERA ASSESSMENT CENTER ў офісе кампаніі. Бланк заяўкі і матывацыйнага ліста ТУТ

Калі: 3 декабря 2017 г. са 9.00 да 18.00

Дзе: офіс REVERA (Мінск, вул. Шпалерная, 8)

Эксперты: лепшыя юрысты REVERA

Кантактная інфармацыя:
Алеся Сычоўская
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
тэл. +375 29 6151278д