Дэканат факультэта міжнародных адносін і кафедра міжнародных эканамічных адносін ад душы дзякуе кіраўніцтву БВФБ за запрашэнне, а таксама ўдзячны Аляксею Гарыновічу за знаёмства студэнтаў з гісторыяй біржы, яе асноўнымі кірункамі дзейнасці, прынцыпамі працы.
У ходзе мерапрыемства студэнты даведаліся аб асновах функцыянавання валютнага, тэрміновага і фондавага рынку, а таксама пазабіржавога рынку каштоўных папер, даведаліся пра перспектывы ўдзелу фізічных асоб у таргах валютай непасрэдна на БВФБ і хуткім запуску пілотнага праекта смарт-рэестр з выкарыстаннем тэхналогіі блокчэйн. Чакаецца, што смарт-рэестр з выкарыстаннем тэхналогіі блокчэйн біржа запусціць 15 лістапада.
{gallery}2017/2017_11_13{/gallery}