08.11.2017 на факультэце міжнародных адносін стартавала экалагічная акцыя «Папяровая эвалюцыя», мэтай якой з'яўляецца прыцягненне ўвагі студэнтаў да праблем экалогіі, павышэнне экалагічнай адукацыі і фарміраванне асэнсаваных адносін да спажывання папяровых рэсурсаў. Першым крокам на шляху пераходу ФМА да асобнага збору адходаў стала арганізацыя месца збору макулатуры на 1 і 7 паверхах факультэта. Таксама была праведзена экалагічная віктарына, падчас якой навучэнцы і выкладчыкі даведаліся карысную інфармацыю аб экалагічнай сітуацыі ў Беларусі і за мяжой, навучыліся разбірацца, што адносіцца да макулатуры і якая папера перапрацоўваецца ў нашай краіне, а таксама навучыліся некаторым прыёмам арыгамі. Акцыя арганізавана актывістамі «Зялёнага Універсітэта».
«Зялёны Універсітэт» — гэта ініцыятыва студэнтаў і студэнтак беларускіх ВНУ. Мэта ініцыятывы — універсітэт, у якім экалагічна граматная моладзь паасобна збірае смецце, эканоміць ваду і электрычнасць, імкнецца да нулявых адходаў і цікавіцца, як зрабіць сваё жыццё больш зеленым. У дадзены момант у праекце ўдзельнічаюць ФМА БДУ і МДЛУ. Больш інфармацыі па спасылцы: https://vk.com/g_university.
Заклікаем усіх студэнтаў далучыцца да дзейнасці ініцыятывы і дапамагаць развіваць экалагічную культуру ў акадэмічным асяроддзі!
Алеся Смяховіч, студэнтка 3 курс "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
Вікторыя Сляпцова, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
{gallery}2017/2017_11_08_02{/gallery}