Подождите, идет загрузка сайта ...

10 лістапада 2017 г. у БДУ на базе кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай факультэта міжнародных адносін прайшоў IV Міжвузаўскі навукова-метадычны семінар "Лінгвадыдактыка: новыя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай». Удзельнікамі семінара сталі выкладчыкі рускай мовы як замежнай з 15 беларускіх ВНУ. Семінар адкрыў старшыня беларускага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай, выканаўчы дырэктар Беларускага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, заг. кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай С. І. Лебядзінскі, даклад якога быў прысвечаны актуальным пытанням выкладання рускай мовы як замежнай ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі семінара з вялікай цікавасцю выслухалі выступленні намесніка старшыні беларускага грамадскага аб'яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай, заг. каферы рускай мовы і культуры мовы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь С. С. Харанека, заг. кафедрамі рускай мовы як замежнай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы І. І. Кавінкінай і І. Ю. Самойлавай, заг. кафедры рускай і беларускай моў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Е. І. Пусташыла, прадстаўнікоў гарадзенскіх, гомельскіх і мінскіх ВНУ Н. А. Мішонкавай (ГрДМУ), І. І. Вольскай (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту), І. М. Саніковіч (БДУ) і інш., абмеркавалі актуальныя праблемы навучання замежных студэнтаў у беларускіх ВНУ, распрацавалі праграму супрацоўніцтва кафедраў рускай мовы як замежнай на 2018 год.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках