Select your language

9 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Мадэлявання ААН на факультэце міжнародных адносін БДУ "FIRMUN". З прывітальным словам на адкрыцці Мадэлявання ААН выступілі дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі, намеснік дэкана А. В. Селіванаў, старшыня прафбюро ФМА БДУ Б. Іодчык і старшыня суполкі БРСМ на ФМА А. Зубкова. Усе яны пажадалі дэлегатам плённай працы, поспехаў і падзякавалі за ўдзел. Пасля гэтага генеральны сакратар Мадэлявання ААН "FIRMUN" Дзмітрый Бялько адкрыў мадэль.

Гэтай восенню мерапрыемства праходзіць з 8 па 11 лістапада. У рамках мадэлі працуюць 5 камітэтаў.
Першы камітэт Генеральнай Асамблеі (тэматыка — раззбраенне і міжнародная бяспека; на англійскай мове) разглядае наступныя пытанні: «Role of women in disarmament, non-proliferation and arms control» і «The destabilising еffects of foreign military bases in sovereign states».
Гістарычны Савет Бяспекі (на англійскай мове) абмяркоўвае «Averting of the Soviet-Afghan War».
Выканаўчы камітэт УВКБ ААН (на англійскай мове) займаецца «The protection of IDPs in situations of natural disasters» і «Solving the problem of statelessness».
Савет па правах чалавека разглядае тэндэнцыі да ўшчамлення свабоды слова ў свеце, а таксама пытанне абароны правоў чалавека падчас мірных акцый пратэсту.
На парадку дня Савета Бяспекі (на іспанскай мове) наступныя пытанні «Afrontar amenazas de seguridad y estabilidad internacionales causadas por los ataques terroristas» і «El agravamiento de la crisis política en Venezuela y su impacto en la region».
Агульная колькасць удзельнікаў — 200 чалавек, сярод іх госці з Масквы, а таксама студэнты з іншых беларускіх ВНУ.

 

{gallery}2017/2017_11_09{/gallery}