Select your language

З 21 лістапада па 29 лістапада 2017 гады Упраўленне па справах культуры БДУ сумесна з Адміністрацыяй Маскоўскага раёна праводзіць адкрыты маладзевы танцавальны фестываль «BSU Dance Festival». Мерапрыемства праходзіць у рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафілактыкі СНІД у Рэспубліцы Беларусь пад дэвізам «Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне».

Мэтай фестываля з'яўляецца папулярызацыя студэнцкай танцавальнай творчасці, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, фарміраванне здаровага ладу жыцця, пашырэнне кантактаў паміж прафесійнымі танцорамі і аматарамі, стварэнне добразычлівай атмасферы зносін паміж танцавальнымі калектывамі розных жанравых накірункаў.

Для ўдзелу запрашаюцца салісты і танцавальныя калектывы, творчасць якіх суадносіцца з паняццямі напрамкаў сучаснага танца: show-dance, krump, jazz-funk, hip-hop, house, мадэрн, джаз-мадэрн, кантэмпорары, поппінг, локінг і інш.

Фестываль праводзіцца ў 2 этапы: 1-ы – адборачны і 2-й – гала-канцэрт.

1-й тур пройдзе 21, 22 лістапада 2017 года. Па выніках адбору кампетэнтнае журы абярэ фіналістаў, якія выступяць 29 лістапада ў гала-канцэрце ў клубе «RE: PUBLIC».

У фінале будуць вызначаныя пераможцы ў наступных намінацыях:

  • Лепшы танцавальны гурт
  • Лепшы танцоўшчык фестывалю
  • Лепшая танцорка фестывалю
  • Лепшая пастановачная праца
  • Гран-пры (група, саліст; галасаванне гледачоў)

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 19 лістапада 2017 года на адрас пр-т Незалежнасці, 4 (гл. Корпус БДУ), каб. 211 і на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Да заяўкі дадаюцца: аўтарскі прэс-рэліз пра танцавальную групу і саліста.

 

ПАЛАЖЭННЕ 
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ